ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў»

Страна: Беларусь

Город: Минск

Тезисы до: 01.03.2010

Даты: 22.04.10 — 23.04.10

Область наук: Философские;

Адрес: Каардынатары: Сяменчанка Наталля Рыгораўна, тэл.: 8-02351-2-54-62, Шур Васіль Васільевіч, тэл.: 8-029 83-2-42-70

Организаторы: Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П.Шамякіна”

 

Шаноўныя калегі!

Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І. П. Шамякіна” мае гонар запрасіць Вас прыняць удзел у ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Надзённыя праблемы лексікі і анамастыкі славянскіх моў”, якая адбудзецца 22–23 красавіка 2010 г.

Арганізатары канферэнцыі – кафедра беларускага мовазнаўства, кафедра беларускай мовы, кафедра рускай мовы.

Праблемы, якія будуць абмяркоўвацца на канферэнцыі:
1. Канцэптуальныя пытанні славянскай лексікалогіі і анамастыкі.
2. Гістарычныя асаблівасці функцыянавання і развіцця лексікі.
3. Напрамкі сучасных даследаванняў лексікі фальклору і народна-дыялектнай мовы.
4. Аказіянальная лексіка: умовы, заканамернасці, магчымасці ўтварэння і ўжывання.
5. Стылістычныя рэсурсы лексікі мастацкай літаратуры.
6. Анамастыка як моўна-культуралагічны феномен.
7. Варыянтнасць і праблема ўнармавання навуковай тэрміналогіі.
8. Лексіка і моўная асоба.
9. Праблемы выкладання лексікалогіі і анамастыкі ў школе і ВНУ.

ПАРАДАК ПРЫЁМУ І АДБОРУ МАТЭРЫЯЛАЎ

Для ўдзелу ў канферэнцыі просім да 1 сакавіка 2010 г. даслаць на адрас аргкамітэта канферэнцыі наступныя матэрыялы:
- заяўку на ўдзел у канферэнцыі (узор дадаецца);
- матэрыялы выступлення ў электронным варыянце (на дыскеце “3,5” або на адрас Е-mail: mozvuz@mail.gomel.by; Anjutamzr@tut.by у 1 файле, імя файла – прозвішча дакладчыка) і ў надрукаваным выглядзе (адзін экземпляр).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору і (пры неабходнасці) рэдагавання дасланых матэрыялаў.

Аўтары матэрыялаў, якія аргкамітэт уключыць у праграму канферэнцыі, атрымаюць персанальныя запрашэнні.

Выданне зборніка плануецца да пачатку работы канферэнцыі.

Арганізацыйны ўзнос – 50 тысяч рублёў; для замежных удзельнікаў – 20 у.а.

Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Источник:http://www.konferencii.ru

Веб-сайт конференции: http://konferencii.ru/info/id/15822