Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры

Країна: Білорусія

Місто: Гомель

Тези до: 03.09.2018

Дати: 02.10.18 — 03.10.18

Область наук: Філософські; Філологічні;

Address: 246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 108

Е-мейл Оргкомітету: mara.ammon@gmail.com, IrynaBazhok@yandex.ru

Організатори: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Гомельская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

 

Паважаныя калегі!

Запрашаем Вас прыняць удзел у Міжнародных навуковых чытаннях “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры”, прысвечаных памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка ІВАНА НАВУМЕНКІ.

Канферэнцыя адбудзецца 2 – 3 кастрычніка 2018 года ў г. Гомелі

Праграма мерапрыемства прадугледжвае пленарныя пасяджэнні, працу секцый, круглыя сталы, шырокую культурную праграму.

Рабочыя мовы канферэнцыі – усе славянскія мовы, англійская.

Работа плануецца у наступных кірунках:

  1. Спадчына І. Навуменкі і сучасны літаратурны працэс
  2. Перспектывы літаратуры класічнага тыпу ў эпоху глабалізацыі
  3. Еўрапейская літаратура ў беларускай культурнай прасторы: праблема рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі
  4. Рэгіянальныя і нацыянальныя асаблівасці літаратуры і культуры
  5. Міждысцыплінарныя даследаванні ў кантэксце літаратуразнаўчай навуковай парадыгмы

Па выніках мерапрыемства будзе выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у навуковых чытаннях –

да 3 верасня 2018 года

 

Форма заяўкі

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

Месца працы, пасада

 

Вучонае званне, вучоная ступень

 

Адрас (хатні ці службовы)

 

Кантактны тэлефон

 

E-mail

 

Тэма даклада

 

Анатацыя (500–600 знакаў з прабеламі)

 

Неабходнасць браніравання гатэлю

 

Умовы ўдзелу у навуковых чытаннях і кантактная інфармацыя

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у навуковых чытаннях – 3 верасня 2018 г.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Праезд і пражыванне за кошт камандзіруючага боку. Удзельнікаў канферэнцыі плануецца размясціць ва ўніверсітэцкім гатэлі па адрасе вул. Савецкая, 106 (каля 1 корпуса ГДУ).

Па выніках мерапрыемства будзе выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Удзельнікі канферэнцыі атрымаюць магчымасць апублікаваць свае работы ў электронным рэцэнзаваным зборніку навуковых работ “Спадчына І. Я. Навуменкі і актуальныя праблемы літаратуразнаўства”.

Тэксты артыкулаў для публікацыі падаюцца ў электронным і раздрукаваным выглядзе падчас рэгістрацыі (электронны варыянт можна загадзя адправіць па пошце). Аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання – у супрацоўніцтве з аўтарам – артыкула і адбору работ на падставе іх адпаведнасці навуковым, зместавым і фармальным крытэрыям зборніка.

Адрас для карэспандэнцыі:

1) ГДУ імя Ф. Скарыны, кафедра беларускай літаратуры, Штэйнеру Івану Фёдаравічу; вул.Савецкая, 108, 246019, г. Гомель, Беларусь.

2) E-mail: IrynaBazhok@yandex.ru, mara.ammon@gmail.com.

Тэлефон: +375232603240 (кафедра беларускай літаратуры)

Веб-сторінка конференції: http://conf5.gsu.by/node/5